Расея і Ўкраіна дамовіліся пра пастаўкі газу ў 2007 г. у аб’ёме ня менш як 55 млрд мэтраў кубічных коштам не вышэй як 130$ за тысячу кубамэтраў, паведаміў прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч.

«Мы атрымалі тэлефоннае пацьверджаньне, што перамовы ў Расеі сканчваюцца, што пацьверджаны аб’ём ня менш як 55 млрд кубамэтраў коштам не вышэй за $130 за тысячу кубамэтраў», – сказаў Януковіч на прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак.

Вельмі імаверна, што для Беларусі газ будзе пастаўляцца па такой сама цане, як і для Ўкраіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?