Галоўны рэдактар Дырэкцыі замежнага вяшчаньня беларускага радыё Навум Гальпяровіч заявіў, што ўжо са сьнежня польскія перадачы будуць выходзіць у эфір тры разы ў тыдзень па 20 хвілінаў.

Радыё Беларусь – канал замежнага вяшчаньня дзяржаўнага Беларускага радыё – пачало трансьляцыю на польскай мове. Польскамоўныя перадачы можна слухаць на кароткіх хвалях раз у тыдзень, па нядзелях. Галоўны рэдактар Дырэкцыі замежнага вяшчаньня беларускага радыё Навум Гальпяровіч заявіў, што ўжо са сьнежня польскія перадачы будуць выходзіць у эфір тры разы ў тыдзень па 20 хвілінаў.

Паводле тэлерадыёкампаніі Беларусі, дасьледаваньне грамадзкай думкі, якое ў Польшчы правяла расейская радыёстанцыя «Голос Росии», сьведчыць пра тое, што палякам не хапае разнабаковай інфармацыі пра Беларусь. У сваю чаргу экспэрты сьцьвердзілі, што даступная ў Польшчы інфармацыя, якая датычыць усходніх суседзяў, вельмі павярхоўная. Інакш гаворачы, польскія СМІ прадстаўляюць Беларусь вельмі тэндэнцыйна.

Да гэтай пары Радыё Беларусь рыхтавала перадачы на 4 мовах: беларускай, расейскай, нямецкай і ангельскай.

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі польскага радыё, «Радыё Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0