Пра справу педафіла «Бруднага», якога выпусцілі з-за сканчэння тэрміну даўніны злачынстваў, распавёў былы начальнік ГУУС Мінгарвыканкама (1994—2001 гг.) Барыс Тарлецкі.

— Вядома ж, я памятаю гэтую страшную гісторыю. Пацярпелыя дзеці ў адзін голас гаварылі пра смурод, якім тхнула ад гвалтаўніка, але, на жаль, яны не маглі даць дакладных прыкметаў маньяка. Было выдаткавана шмат сіл і сродкаў, каб яго вылічыць і затрымаць, мы прыкладалі максімум намаганняў… Паверце, мы выкарыстоўвалі ўсе магчымасці і зачэпкі. У адной з кватэр злачынец пакінуў запіску са сваім почыркам. Эксперты «выціснулі» з яе ўсё што маглі, правялі дзясяткі, а то і сотні параўнальных графалагічнай даследаванняў.

Ён жа не кожны дзень здзяйсняў свае гідкія злачынствы. Рабіў сваю брудную справу і знікаў на некалькі месяцаў. Я сёння маю інфармацыю, што ён пасля кожнага эпізоду — ад’язджаў з горада. Не змаглі мы яго тады пралічыць і вылічыць. Нажаль, не ўсё што здзяйсняецца злачыннага, удаецца раскрыць па гарачых слядах. Аднак, як кажуць, калі вяровачцы ні віцца, канец — будзе.

Я рады, што менская міліцыя яго затрымала. Ведаеце, сённяшні вынік быў закладзены яшчэ ў тыя гады, калі мы па драбках сабралі доказы. Цяпер яны спатрэбіліся.

— Барыс Казіміравіч, за мінулыя гады ахвяры мінскага маньяка выраслі і зараз ім зноўку давядзецца перажываць падзеі тых страшных хвілін?

— Злачынствы гэтай катэгорыі вельмі спецыфічныя, якія пакідаюць у душы сур’ёзныя наступствы. Як пацярпелыя будуць рэагаваць на мінулыя падзеі, шмат у чым залежыць ад следчага. Следчаму трэба падумаць, як усё талкова абставіць, каб паменшыць боль ад страшных успамінаў. Бо нельга ж злачынца проста ўзяць і адпусціць толькі таму, што камусьці балюча ўспамінаць і зноўку ўсё перажываць. Гэта будзе няправільна. Той, хто здзейсніў такое зло, павінен за яго адказаць.

— А як жа тэрміны даўніны?

— Згвалтаванне малалетніх адносіцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў. Так, існуюць тэрміны даўніны. Але ж ёсць і нюансы! Трэба добра паглядзець закон, уважліва яго пагартаць…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?