fc-sheriff.com

fc-sheriff.com

Барысаўскі БАТЭ выйграў у матчы 3-га тура групавога этапа Лігі Еўропы ў ціраспальскага Шэрыфа з лікам 1:0.

Гульня прайшла ў Ціраспалі на стадыёне СК «Шэрыф».

На 8-й хвіліне адзін мяч у сустрэчы забіў Сяргей Сасноўскі пасля вуглавога, пададзенага Рэнанам Брэсанам.

Пасля гола фанаты барысаўскага клуба запалілі ў сектары фаеры, пасля чаго адбылася сур’ёзная сутычка са спецназам.

Яшчэ адна сутычка адбываліся і пазней.

Некалі беларускіх заўзятараў (мінімум два-тры) былі выведзеныя з трыбунаў.

Пасля гульні выхад заўзятараў БАТЭ быў затрыманы са стадыёна на 20 хвілінаў.

Усяго на матчы Шэрыф — БАТЭ прысутнічае каля 9 тыс. гледачоў (змяшчальнасць арэны — 13 000). Барысаўскіх фанатаў на матчы каля 200 чалавек, збольшага яны дабіраліся на гульню аўтобусамі з начоўкай у Адэсе.

На фанацкім сектары БАТЭ заўважаныя мінімум тры бел-чырвона-белыя сцягі, якія суседнічаюць з чырвона-зялёнымі і сіне-жоўтымі клубнымі.

***

Першы тайм прайшоў пры перавазе малдоўскага клуба і з вялікімі памылкамі БАТЭ ў абароне. У другім тайме два галы «Шэрыфа» не былі залічаныя.

На 55-й хвіліне пасля фола супраць Віталя Радзівонава быў прызначаны штрафны ў бок гаспадароў. Пакуль Брэсан і Юрэвіч разважалі каму біць, Баліма забраў мяч, дабег да штрафной БАТЭ і пусціў мяч у пустыя вароты. Суддзя, натуральна, мяч не залічыў. На 62-й хвіліне «Шэрыф» забіў з афсайда.

Потым за нас па разу заступіліся перакладзіна і штанга.

Некалькі разоў выручаў Верамко.

Часам здавалася, што сам Віктар Ганчарэнка гатовы сам выбегчы на поле і пайсці ў абарону ў дапамогу Верамко.

Адскочылі.

***

Склады камандаў:

«Шэрыф»: Стаянаў, Тархнішвілі, Ярохін, Гаурачс (Франса, 62), Баліма (Геаргіеў, 82), Враньеш, Руамба, Дзьеду (Волкаў, 62), Надсан, Бранкавіч, Адамавіч.

БАТЭ: Верамко, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Канцавы (Скавыш, 83), Валадзько, Брэсан (Бага, 68), Няхайчык, Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч (Ліхтаровіч, 74-я).

Гал. суддзя: Дуартэ Нуньё Перэйра Гомеш (Партугалія).

Папярэджанні: Тархнішвілі, Руамба, Дзеьду, Бардачоў.

Кіеўскае «Дынама» выйграла ў Алкмаары ў AZ 2:1 (Мілеўскі, 16, Хачэрыдзі, 39 — Фалькенбург, 35).

Становішча камандаў пасля 3-х тураў: БАТЭ — 7 (2, 1, 0, 7–3) Дынама — 4 (1, 1, 1, 4–5), AZ — 3 (1, 0, 2, 4 -7), Шэрыф — 3 (1, 0, 2, 3–3).

4 лістапада ў Мінску згуляюць БАТЭ і «Шэрыф», а ў Кіеве — «Дынама» і AZ.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка зазначыў:

Залішне казаць, што я вельмі задаволены вынікам, у складанай гульні ўдалося атрымаць перамогу, мы забілі хуткі мяч. «Шэрыф» быў вымушаны ісці наперад, у нас не хапала выхаду з абарону ў атаку, але галоўнае атрымалі перамогу. Мы гулялі наперамогу, зараз будзем перамагаць «Шэрыф» дома.

Але вынік заўсёды заканамерны.

незалічаны гол "Шэрыфа"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?