22.10.2010 / 18:25

Памёр гісторык Павел Лойка 38

Ён быў аўтарам першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.

Ён быў аўтарам першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.

22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця памёр гісторык Павел Лойка. Пра гэта паведаміў старшыня ТБМ, гісторык Алег Трусаў.

Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.

Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81-31.

СП

0
Ivan былы студэнт гістфаку БДУ / Адказаць
22.10.2010 / 18:41
Вечная памяць! Быў вельмі добры і паважаны выкладчык!
0
sid / Адказаць
22.10.2010 / 18:43
Шкада :(
0
Мiхась Пашкевiч / Адказаць
22.10.2010 / 18:44
Вы былi файным выкладчыкам i добрым, сапраудным ЧАЛАВЕКАМ. шкада, што ТАКIЯ людзи так рана сыходзяць.... шчырыя спачуваннi родным, блiзкiм, калегам.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру