Ад лістапада колькасць авіярэйсаў паміж Беларуссю і Украінай павялічыцца да дзесяці ў тыдзень.

Кампанія «АэраСвіт — Украінскія авіялініі» з 1 лістапада прыступае да выканання ўласных палётаў у нашу сталіцу. Адсюль і вышэйназванае сумеснае павелічэнне — у паўтара раза — колькасці рэйсаў паміж Кіевам і Мінскам.

Падчас зімовай навігацыі «АэраСвіт», што базіруецца ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», будзе выконваць рэйсы ў нашу сталіцу тройчы на тыдзень — па панядзелках, серадах і суботах. Яны дапоўняць штодзённыя рэйсы па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск кампаніі «Белавія», якая базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?