У Менску выпраўленчая калёнія №1 на вуліцы Кальварыйскай у найбліжэйшыя гады будзе зачыненая. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС рэспублікі.

Калёнія разам з усёй інфраструктурай будзе разьмеркаваная па іншых тэрыторыях удалечыні ад Менску. Для гэтага будзе вызначаны шэраг новых будаўнічых аб’ектаў у ВК-3 (пасёлак Віцьба), ВК-12 (Орша), ВК-17 (Шклоў) і ВК-22 (пасёлак Ваўчыныя Норы).

Што да тэрыторыі ВК-1 на Кальварыйскай, то на ёй плянуецца пабудаваць жылы квартал з аб’ектамі сацыяльнага і камунальнага абслугоўваньня. Інвэстарам выступае расейскае прадпрыемства. На сёньня ўжо існуе архітэктурны плян забудовы раёну. Разам з ВК-1 мяркуецца таксама зьнесьці ўвесь стары квартал у межах вуліц Кальварыйскай, Скрыганава, Бірузова і чыгункі. Зьнікне і аўтапарк №3. Папярэдне плянуецца ўьвядзеньне аўтавакзалу заходняга кірунку. Каб разгрузіць пераезд цераз чыгунку, па вуліцы Кальварыйскай ужо пачатае будаўніцтва мосту з вуліцы Ціміразева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?