Сёння ноччу ў Нацыянальнай хакейнай лізе прайшлі 13 гульняў. «Манрэаль» выйграў у гасцях у «Атавы» — 0:3 (0:1, 0:2, 0:0), а беларускі форвард «Канадыенс» закінуў 2 шайбы і быў прызнаны першай зоркай матча.

Андрэй забіваў галы на 11-й і 39-й хвілінах, правёў на лёдзе 17 хвілін 56 секундаў, зарабіў каэфіцыент карыснасці +2. Цяпер у Касціцына-старэйшага на рахунку ў новым сезоне 6 балаў (4+2) у сямі матчах. Гэта найлепшым вынік сярод беларусаў.

Тыдзень таму А. Касціцын прызнаваўся першай зоркай матча,
прычым таксама ў гульні з «Атавай» (лік 4:3) Тады ён закінуў адну шайбу і зарабіў асістэнцкі пас.

«Таронта» Міхаіла Грабоўскага саступіў у гасцях «Філадэльфіі» 2:5 (0:2, 2:1, 0:2). Беларус правёў на пляцоўцы 17 хвілін 32 секунды, галамі і бамбардзірскімі пасамі не вызначаўся, каэфіцыент карыснасці +1, зарабіў 2 хвілін штрафу.

Усяго ў Грабоўскага ў сямі матчах — 4 бамбардзірскія балы (0+4).

«Дэтройт» сёння выйграў у «Анахайма» — 5:4 (1:1, 2:2, 2:1). Абаронца «чырвоных крылаў» Руслан Салей правёў на пляцоўцы 21 хвіліну 36 секундаў, каэфіцыент карыснасці -1.

«Нэшвіл» Сяргея Касціцына выйграў у гасцях у «Даласа» 0:1. Сяргей на лёд не выходзіў.

Ні Салей, ні Касціцын-малодшы пакуль бамбардзірскіх пасаў у гэтым сезоне не зараблялі.

***

Дарэчы, Касціцын-старэйшы абагнаў па колькасці закінутых шайбаў Уладзіміра Цыплакова, што выступаў за «Бафала» і «Лос-Анджэлес». Цяпер у А. Касціцына - 71 гол у 252 матчах, Цыплакоў, які завершыў кар’еру, закінуў 69 галоў у 331 матчы.

У Руслана Салея (але ён абаронца) — 43 шайбы ў 849 матчах за «Каларада», «Флорыду» і «Анахайм». Цяпер абаронца зборнай Беларусі выступае за «Дэтройт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?