Салігорскі «Шахцёр» значна панізіў тэарэтычныя шанцы на тое, каб дагнаць БАТЭ у чэмпіёнскай гонцы.

У матчы 29-га тура першынства Беларусі салігорскі клуб прайграў у нядзелю ў Наваполацку «Нафтану» з лікам 0:1 (Гаўрушка, 41), што забіў досыць кур'ёзны мяч.

Адставанне ад БАТЭ засталося ранейшым — пяць пунктаў.

Але шасціразовы чэмпіён краіны свой матч правядзе ў панядзелак: у Барысаве супраць брэсцкага «Дынама» (пачатак, а 18-й),

Сёння ж на стадыёне «Дынама» прайшло сталічнае дэрбі: ФК «Мінск» — «Дынама» Мінск — 0:0.

Наогул гэты уік-энд — дзень дэрбі: «Партызан» (Бялград) — «Црвена Звезда» (1:0), «Фенербахчэ» — «Галатасарай» (Стамбул), «Сэлтык» — «Рэйнджэрс» (Глазга) — 1:3.

У суботу ў чэмпіянаце Беларусі былі згуляныя тры матчы: «Партызан» — «Белшына» — 0:0, «Нёман» — «Тарпеда» Жодзіна — 2:1, «Віцебск» — «Дняпро» — 1:1.

Пасля 29 тура: БАТЭ — 62 (28 гульняў), Шахцёр — 57, Мінск — 54, Дынама Мінск — 50, Нафтан — 43, Белшына — 42, Дынама Брэст — 39 (28), Дняпро — 36, Віцебск — 26, Нёман — 22, Тарпеда — 21, Партызан — 19.

Да канца чэмпіянату застанецца правесці чатыры туры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?