ХК «Дынама» Мінск прайграў 24 кастрычніка ў Яраслаўлі «Лакаматыву» ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі з лікам 2:3 (1:0, 1:1, 0:2).

Матч быў паказаны ў жывым эфіры тэлеканал «Лад». Запомніўся перадусім мякка кажучы небездакорным судзействам у бок гаспадароў.

Склад «Дынама»: Эш; Подградскі — Касцючонак, Спірыдонаў — Штумпел (к) — Глазачаў; Петрашак — Мойжыш, Кулакоў — Плат — Кавыршын; Генры — Шэлег, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Чупрыс -.Варламаў — Пікарайнен.

Шайбы: 0:1 — Штумпел (Касцючонак, 0.29). 1:1 — Астапчук (Каралюк, 31.30). 1:2 — Штумпел (М.Спірыдонаў, 34.22). 2:2 — Лехцера (Дзмемітра, 46.01 — бол.). 3:2 — Рахунэк (Кочнеў, 58.27 — бол.).

Тым не менш выязное турнэ з чатырох матчаў для мінскага клуба можна лічыць паспяховым.

Каманда вязе ў Беларусь шэсць балаў (перамога ў овертайме над СКА 3:2, у асноўны час над «Спартаком» — 5:1, параза ў овертайме ад Северсталі — 1:2).

Цяпер «Дынама» правядзе тры матчы дома, аднак не ў Мінску — «Мінск-Арэну» будуць рыхтаваць да дзіцячага «Еўрабачання», а ў Бабруйску.

У сераду, 27 кастрычніка, «Дынама» згуляе з АХК «Дынама» (Масква), у пятніцу — з «Віцязем», у нядзелю — з «Дынама» Рыгай. У сераду і пятніцу пачатак матчаў, а 19:00, у нядзелю — а 17-й.

Зрэшты да Бабруйска можна і цягніком дабрацца, і маршруткай. «Дынама» — вартае нашай падтрымкі.

«Дынама» займае 5-е месца ў канферэнцыі «Захад».

Захад: АХК «Дынама» — 36 (16), Лакаматыў, Северсталь — 33 (17), Дынама Рыга — 31 (19), Дынама Мінск — 31 (20), Тарпеда — 27 (16), СКА — 26 (18), Атлант — 21 (16), ЦСКА — 21 (18), Спартак — 18 (18), Віцязь — 7 (6).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?