Пра гэта Уладзімір Някляеў заявіў 25 кастрычніка ля свайго кругласуткавага пікета ля ГУМа.

 Някляеў прэзентуе першую празрыстую скрыню для галасавання.

Някляеў прэзентуе першую празрыстую скрыню для галасавання.

 У.Някляеў і С.Калякін.

У.Някляеў і С.Калякін.

 Да акцыі далучыўся М.Статкевіч.

Да акцыі далучыўся М.Статкевіч.

 Славамір Адамовіч (у цэнтры)таксама за празрыстыя выбары.

Славамір Адамовіч (у цэнтры)таксама за празрыстыя выбары.

 У акцыі прыняў удзел Міхась Башура.

У акцыі прыняў удзел Міхась Башура.

На імправізаванай прэс-канферэнцыі кандыдат заявіў, што празрыстыя выбары — аснова іх дэмакратычнасці. «Нам пастаянна гавораць, што выкарыстанне празрыстых скрыняў для галасавання — вельмі дарагое. Мы правялі перамовы з парламентамі суседніх краін і нам паабяцалі дапамагчы празрыстымі скрынямі. А мы, у сваю чаргу, гатовыя гэтыя скрыні давезці да Беларусі», — заявіў Някляеў.

Палітык таксама укінуў сімвалічны бюлетэнь у першую празрыстую скрыню, усталяваную тут жа, ля ГУМа. Да акцыі мелі далучыцца і іншыя кандыдаты, аднак зрабіў гэта толькі Мікола Статкевіч. Ён зазначыў, што «выкарыстанне празрыстых скрыняў не гарантуе пазбаўленне ад фальсіфікацый, аднак значна ускладніць магчымасць падману».

Кіраўнік аргкамітэта ініцыятывы «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін зазначыў, што важна, каб людзі бачылі празрыстасць выбараў. «Празрыстыя выбары — аўтаматычная параза для улады і гарантыя перамогі дэмакратычнага кандыдата», — зазначыў ён.

Пасля гэтай акцыі Уладзімір Някляеў разам з супрацоўнікамі свайго штаба накіраваўся ў ЦВК, каб падаць скаргу на ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?