Гэта прадугледжана пастановай урада № 1516, апублікаванай на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Дакумент дазваляе Міністэрству прамысловасці і дзяржканцэрну «Белдзяржхарчпрам» унесці па 6.120 лары (3.335 долараў ЗША ў эквіваленце) у статутны капітал стваранага ў Тбілісі ТАА «Грузінска-беларускаегандлёва-эканамічнае агенцтва».

З беларускага боку ТАА засноўваюць падведамаснае Мінпраму ДВА «Белаграмаш» і дзяржпрадпрыемства «Гандлёвы дом «Белдзяржхарчпрам».

Нагадаем, у ліпені 2010 года беларуская дэлегацыя на чале з міністрам гандлю Валянцінам Чэканавым наведала Грузію. Па выніках візіту былі падпісаныя пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы эканомікі, пратакол першага пасяджэння, а таксама мемарандум аб паразуменні паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Грузіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?