Менгарвыканкам і Менаблвыканкам дазволілі правядзеньне 29 кастрычніка мэмарыяльнага мітынгу і шэсьця, прысьвечаных Дзядам – дню памінаньня продкаў. Заяўка на правядзеньне акцый была накіраваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяй – БНФ (КХП-БНФ).

Як паведаміў намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў, 29 кастрычніка а 10.30 плянуецца збор удзельнікаў на плошчы на бульвары Талбухіна каля станцыі мэтро "Парк Чэлюскінцаў". З 11.30 да 14.30 – шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцам Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да акружной дарогі. З 14.30 да 17.00 пройдзе мэмарыяльны мітынг ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?