Маладафронтаўцы зьвярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваньнем прывесьці лічэбнікі на грашовых адзінках у адпаведнасьць з сучаснымі моўнымі правіламі.

Сёньня актывісты Маладога Фронту накіравалі заявы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які карыстаецца ў жыцьці беларускай мовай, патрабую, каб на практыцы рэалізоўваліся заканадаўчыя акты пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабую прывесьці беларускія грашовыя адзінкі ў адпаведнасьць з новымі правіламі арфаграфіі,« — паведамляецца ў заяве.

Маладафронтаўцы зазначаюць, што з 1 верасьня 2010 году ўступілі ў дзеяньне новыя правілы беларускай арфаграфіі. Некаторыя з гэтых правілаў датычыцца і лічэбнікаў, якія, у тым ліку, разьмешчаныя на нашай нацыянальнай валюце — беларускіх рублях.

У прыватнасьці, па новых правілах, лічэбнік «50» зараз пішацца «пяцьдзясят», аднак на купюрах пакуль што напісана «пяцьдзесят» («пяцьдзесят тысяч рублёў»).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?