26.10.2006 / 10:07

Бацька Дашкевіча: «Дадуць майму Зьмітру па поўнай» 1

Напярэдадні працэсу Дашкевіча карэспандэнт «НН» пагутарыў з бацькам Зьмітра.

Напярэдадні працэсу Дашкевіча карэспандэнт «НН» пагутарыў з бацькам Зьмітра.

«НН»: Якім быў Зьміцер у дзяцінстве?

Вячаслаў Дашкевіч: Звычайны быў хлопец, як усе дзеці. Любіў пабегаць, як падлеткам стаў, нешта почасту майстраваў, маляваў.

«НН»: Як у школе вучыўся, у настаўніцкую Вас не выклікалі?

В.Д.: Некаторыя настаўнікі казалі, што ён досыць неспакойны хлопец. Мог недзе і пабуяніць, але ня памятаю, каб праз гэта былі нейкія праблемы. Былая дырэктарка школы называла яго залатым дзіцём. Дадавала, што трэба толькі падыход да яго знайсьці.

«НН»: Ці не назіралі Вы за ім ужо тады нейкіх лідэрскіх якасьцяў?

В.Д.: Ды не, гэтым ён не вылучаўся. Я і цяпер за ім нічога такога не заўважаю. А ў палітыку яго, калі можна так сказаць, прывёў, мабыць, Павал Севярынец. З таго і пачалося, як разам 15 сутак адседзелі.

«НН»: Калі Зьміцер стаў размаўляць па-беларуску?

В.Д.: Як дзьвюхмоўе ўвялі. А да гэтага ён да мовы нэўтральна ставіўся. А потым лепш за мяне пачаў размаўляць.

«НН»: З Вашым сынам салідарныя праваабаронцы і моладзевыя арганізацыі сьвету, а як да яго арышту ставяцца Вашыя суседзі, сваякі?

В.Д.: Сваякоў у нас тут няма, а суседзі ды знаёмыя нічога ня ведаюць. Ніхто тут не чытае «Нашай Нівы», «Народнай волі», ня слухаюць «Свабоды». Я й сам, калі ён не званіў нам, не пісаў, казаў яму нагадваць пра сябе. То пачуў: «Чытайце нашыя газэты ды «Свабоду» слухайце, там усё пра мяне даведаецеся».

«НН»: Што чакаеце ад суду?

В.Д.: Ня маю ілюзіяў: дадуць яму па поўнай. І ўся падтрымка не дапаможа. Такая мая думка.

Гутарыў Сямён Печанко

0
дрэнны анёл / Адказаць
27.10.2006 / 20:53
"І ўся падтрымка не дапаможа" 1 камэнтар. а дзе падтрымка?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру