Мэрам прыморскага мястэчка Піран у Славеніі стаў Пітэр Босман. Ён перамог у другім туры выбараў з крыху больш як 50 адсоткамі галасоў. І хоць у Піране ўсіх жыхароў 4 тысячы з гакам (з ваколіцамі набярэцца пад 17), але навіна абляцела ўвесь свет. Дзіва што — мэр та чарнаскуры. Упершыню сярод славянскіх краін!

Пітэр Босман нарадзіўся ў Гане, у 70-я гады прыехаў у Славенію па навуку, а знайшоў шчэ і жонку ды другую радзіму. На славенскім узбярэжжы ў яго свой медыцынскі цэнтр. Сайт з яго прозвішчам так і расказвае пра Босмана-доктара. А як палітык Босман актыўна карыстаўся відэасэрвісамі, дзе прайшоўся па галоўных праблемах невялікага рэгіёна і паабяцаў бясплатны wi-fi.

На пытанне, ці цяжка далася яму перамога, Босман адказаў — без праблем. А вось супернік Босмана наракае, што такога кандыдата і не пакрытыкуеш як след, каб не навесці падазрэнняў у расавай нецярпімасці, вось жа й вынікае, што ў чарнаскурага палітыка шанцаў болей ад старту.

.

Славенцы не першы раз здзіўляюць сваім выбарам. У 2008-м яны ўзвялі на прэзідэнцкі пост чалавека з невядомай славенскаму алфавіту літарай у прозвішчы — Türk. Што праўда, вывучаць правілы вымаўлення «у-умляўта» нават дзеля прэзідэнта славенцы не сталі і называюць яго проста — Даніла Цірк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?