У Столінскім раёне на тэрыторыі фермы ў вёсцы Вялікія Вікоравічы павесіўся 26-гадовы рабочы гэтага сельгаспрадпрыемства.

Як паведаміла в.а. старшага памочніка пракурора Столінскага раёна Наталля Кірылка, маладога чалавека, павешанага на слупе аднаго з будынкаў фермы, заўважыла ў дзевяць гадзін раніцы 25 кастрычніка мясцовая жыхарка.

Загінулы пражываў у вёсцы Вялікія Вікоравічы. Ён заступіў на працу 24 кастрычніка каля 21.00. Малады мужчына павесіўся ці вечарам 24 кастрычніка, ці ў ноч на 25 кастрычніка.

Адна з версій самагубства — сямейная бязладзіца.

Усе акалічнасці здарэння высвятляе пракуратура Столінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?