Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1526, паведаміла галоўны інжынер упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Віялета Андрыянава.

Пастановай унесеныя змены ў Палажэнне аб парадку перабудовы і перапланіроўкі жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах і Палажэнне аб парадку рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і нежылых пабудоў на прыдамовай тэрыторыі.

Прадугледжаны вычарпальны мінімальны пералік работ, якія патрабуюць дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органу, а таксама абавязковай распрацоўкі праектнай дакументацыі. У гэты пералік уключаны толькі тыя працы, якія закранаюць апорныя канструкцыі, інжынерныя сістэмы, і ад якіх залежыць захаванасць асобных памяшканняў і жылога дома ў цэлым.

У той жа час пашыраны пералік рамонтна-будаўнічых работ, якія не патрабуюць дазволу выканкама і распрацоўкі праекту. У яго дадаткова ўвайшлі работы па дэмантажы ваннай і ўстаноўцы душавой кабіны, пераносу існуючай і (або) ўстаноўцы дадатковай водаразборнай арматуры, замене ўнутрыкватэрных трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі, а таксама падлогавага пакрыцця.

Новыя рэдакцыі палажэнняў ўступяць у сілу праз месяц пасьля афіцыйнага апублікавання пастановы, якая была прынятая 20 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?