паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
«Тое, што анансавалася Уладзімірам Някляевым як сур’ёзныя парушэнні, можна назваць так:
у чужых вачах парушынкі заўважае, а ў сваім бервяна не бачыць», — сказаў Лазавік.
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў 25 кастрычніка падаў у ЦВК скаргу на парушэнні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства.
Паводле слоў Някляева, у скарзе паведамляецца пра факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць у ініцыятыўную групу Лукашэнкі, а таксама збору подпісаў у месцах, дзе гэта забаронена заканадаўствам.