Па словах праваахоўнікаў, штотыдзень выяўляецца ад 50 да 100 супадзенняў адбіткаў пальцаў па злачынствах мінулых гадоў.

1 мільён 740 тысяч беларусаў ужо прайшлі абавязковую дактыласкапію.

«Адкатаць» пальчыкі засталося ў 450 тысяч ваеннабавязаных мужчын.

Штотыдзень па напрацаванай базе выяўляецца ад 50 да 100 супадзенняў адбіткаў пальцаў па злачынствах мінулых гадоў. На сённяшні дзень крыміналісты выявілі больш за 7 тысяч такіх супадзенняў. З іх 63 па забойствах, 106 па цяжкіх цялесных пашкоджаннях, 304 па рабаўніцтвах і каля 6 тысяч па крадзяжах.

Нагадаем, з 21 красавіка гэтага года дактыласкапія стала абавязковай для мужчын з 18 да 55 гадоў.

Чакаецца, што яе павінны прайсці амаль 2 мільёны 200 тысяч чалавек. Між тым, пальчыкі пачалі «адкатваць» адразу пасля ліпеньскага выбуху ў Мінску ў 2008 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?