Як паведаміў 27 кастрычніка журналістам прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы, на гэты час у сталіцы ў яго падтрымку сабрана больш за 40 тысяч подпісаў, у рэгіёнах — не менш за 80 тысяч.

«Кожны подпіс прайшоў трохразовую праверку», — падкрэсліў Раманчук.

Сапраўднасць сабраных подпісаў правяралася як каардынатарамі, так і спецыяльна створанай у выбарчым штабе палітыка камісіяй. Асцерагацца якіх-небудзь правакацый з боку выбарчых камісій няма падстаў, лічыць Раманчук.

Сёння сабраныя подпісы былі пададзены ў выбарчую камісію Цэнтральнага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?