Гурт зняў кліп на песню «Мамонаў».

«Мамонаў» — песня з новага альбома, які з’явіцца ў наступным месяцы. Кліп зрэжысіраваў творчы тандэм Rockerjoker (Макс Сіры і Міхей Насарогаў).

«У аснове гэтага відэа ляжыць гумар на тэму склаўшыхся ў кліпмейкерстве стэрэатыпаў, — расказвае Міхей Насарогаў. — Мы сабралі ў адным роліку ўсе штампы паспяховых поп-кліпаў і давялі іх да поўнага абсурду. Усе танчаць і ўсміхаюцца, а вакол агонь, выбухі і прыгожыя дзяўчаты. У адзін з момантаў музыкі гурту пераўвасабляюцца з дапамогай надзетых на галаву скрынак з выявамі Бруса Уіліса, Мікі Рурка, Сільвестара Сталоне і іншых знакамітых акуёраў».

Прэзентацыя новага альбома гурту «J:морс» адбудзецца 11 снежня ў мінскім Палацы спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?