Гаворачы пра свабоду карыстання інтэрнэтам у Беларусі, ён сказаў: «Як забараніць… выйсці на сайт прэзідэнта Расіі, блогера, і прачытаць бруд адносна яго беларускага калегі? Ніхто не забароніць! Ён выйдзе і прачытае. Або яшчэ на нейкія сайты і старонкі». «Таму глупства гэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка меў на ўвазе відэазварот Дзмітрыя Мядзведзева, апублікаваны ў відэаблогу.