Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава на сённяшні дзень здала ў выбарчыя камісіі больш 105 тысяч подпісаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Уладзімір Кобец на сайце charter97.org.

Саннікаў першы з кандыдатаў, што заявіў пра здачу такой колькасці подпісаў.

Заўтра занесці сто тысяч подпісаў збіраецца яшчэ Яраслаў Раманчук.

Несці лісты з подпісамі ў выбаркамі можна будзе яшчэ ў чацвер і пятніцу. Пасля чаго пачнецца праверка іх сапраўднасці.

Пра збор неабходнай колькасці аўтографаў заявілі адзінаццаць кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?