На фота няма Вікторыі Азаранкі, якая ў нядзелю яшчэ не прыбыла з Масквы: Ск'явоне, Клійстэрс, Званарова, Вазняцкі, Янкавіч, Дзяменцьева, Стосур.

На фота няма Вікторыі Азаранкі, якая ў нядзелю яшчэ не прыбыла з Масквы: Ск'явоне, Клійстэрс, Званарова, Вазняцкі, Янкавіч, Дзяменцьева, Стосур.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-е месца ў рэйтынгу) з паразы стартавала на выніковым турніры ў сталіцы Катары горадзе Доха.

27 кастрычніка ў стартавым для сябе матчы яна саступіла 2-й ракетцы свету Веры Званаровай з Расіі — 6:7 (4:7), 4:6.

У чацвер беларуска сустрэнецца з бельгійкай Кім Клійстэрс (4).

Нагадаем, што ў выніковым турніры WTA бяруць удзел восем наймацнейшых тэністак свету.

Азаранка, якая ўдзельнічае ў турніры з-за таго, што адмовіліся сёстры Ўільямс, разам са Званаровай, Клійстэрс, а таксама сербкай Еленай Янкавіч гуляе ў «белай групе».

У «бардовай» групе выступаюць датчанка польскага паходжання Караліна Вазняцкі, расіянка Алена Дзяменцьева, аўстралійка Саманта Стосур.

У паўфінал выходзяць па дзве тэнісісткі з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0