Сёньня ў 18:30 адбыўся сход жыхароў Ленінскага раёну Менску з мэтай вылучыць Уладзімера Някляева дэлегатам Усебеларускага сходу. Жыхары раёну сабраліся ў двары дома № 4, корпус 1, на праспэкце Ракасоўскага.
Удзельнікі сустрэчы выказаліся на карысьць вылучэньня дэлегатам на Ўсебеларускі сход Уладзімера Някляева, які выступіў перад імі.
Актывісты перапісалі прысутных і, як паведаміла
Паводле патрабаваньняў працоўнай групы па арганізацыі і падрыхтоўцы Ўсебеларускага сходу, на сустрэчы па вылучэньні дэлегата павінна прысутнічаць ня менш за 300 асобаў.