Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці, тэкстам якога валодае БелаПАН.
Прадугледжваецца «выключыць любое ўмяшанне органаў дзяржаўнага кіравання ў працэс цэнаўтварэння суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (за выключэннем мэтаў супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі і тавараў (работ, паслуг), пералік якіх устанаўліваецца прэзідэнтам Беларусі)».
У 2011 годзе плануецца адмовіцца ад абавязковага складання эканамічнага абгрунтавання ўзроўню цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), за выключэннем тавараў (работ, паслуг), у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў).
Прадугледжваецца адмяніць абмежаванне надбавак у аптовым і рознічным гандлі пры прымяненні свабодных цэн.
0
0
0
0
0
0