26.10.2006 / 13:07

Эўрапарлямэнт узнагародзіў Мілінкевіча прэміяй Сахарава 20

Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч стаў ляўрэатам узнагароды Эўрапарлямэнту – прэміі імя Сахарава за 2006 г. Грашовы вымер прэміі складае 50 000 эўра.

Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч стаў ляўрэатам узнагароды Эўрапарлямэнту – прэміі імя Сахарава за 2006 г. Пра гэта вядзецца ў прэс-рэлізе дэпутатаў.

Сп.Мілінкевіч быў супернікам Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, што адбыліся ў сакавіку. Яго арыштавалі на 15 сутак за пратэсты проці афіцыйных вынікаў выбараў.

Цырымонія ўручэньня прэміі «За свабоду думкі» мае адбыцца на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту ў сьнежні ў Страсбургу. Намінантамі прэміі таксама былі колішняя кандыдатка ў прэзыдэнты Калюмбіі Інгрыд Бэтанкур, якая ўжо пяты год знаходзіцца ў закладніках у калюмбійскіх паўстанцаў, і лібанскі журналіст і дыплямат Гасан Туені.

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» была ўстаноўлена Эўрапарлямэнтам у 1988 г. і прысуджаецца штогод за «дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і ягоных асноўных свабод, а таксама за павагу да міжнароднага заканадаўства і разьвіцьцё дэмакратыі».

Паводле www.gazeta.ru

Грашовы вымер прэміі складае 50 000 эўра. Прэмія, акрамя іншага, забясьпечыць фінансавую незалежнасьць лідэра Свабоднай Беларусі.

?

«Наша Ніва» першай паведаміла Аляксандру Мілінкевічу пра ўзнагароду:

А.М.: У першую чаргу трэба падкрэсьліць, што гэта знак падтрымкі не Мілінкевічу, а грамадзянскай супольнасьці, што прадэманстравала сваю моц і імкненьне да свабоды ўвесну, нягледзячы на шматлікія рэпрэсіі і ўціск.

Быў момант, калі пачалі гаварыць, што губляецца ўвага да Беларусі з боку Эўропы і астатняга сьвету. Гэта ня так! Гэтай узнагародай Эўропа пацьвердзіла сваю цікавасьць да Беларусі.

Ёсьць меркаваньне, што ЭЗ вызнае прагматычную палітыку. Гэта таксама не зусім слушна, бо ў дадзеным выпадку ён прагаласаваў за маральную і дэмакратычную палітыку. Гэта значыць, што Эўропа па-ранейшаму чакае нас, але як дэмакратычную дзяржаву.

Вельмі дзякуем эўрапейцам за іхнюю ўвагу да Беларусі.

0
Вед / Адказаць
26.10.2006 / 14:35
За што????????????????????? Увага Эуразвязу? I гэта кажа "лiдэр" аппазыцыi!!!!!! Пакуль ЭЗ не надта хвалюецца за Беларусь, што павялiчылi колькасць "неуязных"-гэта дапамога? Яму, каторы казау 19 сакавiка: -пойдзем на плошчу перамогi-кветкi паложым; Якi казау 25 сакавiка: -усё, памiтынгавалi i разыходзiмся па хатах; (спiсак можна працягнуць па жаданню) За што?????????????????????????????????
0
Чытач / Адказаць
26.10.2006 / 14:44
Заслужана.
0
Сяржук / Адказаць
26.10.2006 / 14:48
Это будет популисткий ход, и дело самого Милинкевича, но предлагаю ему перечислить эти деньги в детдом, в котором жила Вика Мороз либо на реставрацию памятника архитектуры в Минске, либо на тираж книги, на его выбор, которую можно будет отправить в каждую белорусскую семью.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру