Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень-верасень 2010 года склала 5 млрд. 982,6 млн. долараў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За такі ж леташні перыяд гэты паказчык складаў 5 млрд. 28,6 млн. долараў.

У студзені-верасні гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,1% у параўнанні са студзенем-вераснем2009-га і склаў 41 млрд. 61,8 млн. долараў. Экспарт за гэты перыяд павялічыўся на 16,8% і склаў 17 млрд. 539,6 млн. долараў, імпарт — на 17,3%, да 23 млрд. 522,2 млн. долараў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 4 млрд. 371,2 млн. долараў (за студзень-верасень 2009 года — мінус 6 млрд. 258,9 млн.). Экспарт узрос на 47,5% да 9 млрд. 654,9 млн. долараў, імпарт — на 9,5% да 14 млрд. 26,1 млн. долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-верасень склаў 23 млрд. 681 млн. долараў (на 22,4% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 5 млрд. 401,4 млн. долараў (за студзень-верасень 2009 года — мінус 7 млрд. 33,2 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 17,9% да 19 млрд. 438,8 млн. долараў. Экспарт узрос на 48,6% (да 7 млрд. 18,7 млн.), імпарт — на 5,6% (да 12 млрд. 420,1 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся ў 2,1 разу да 596,8 млн. долараў. Экспарт узрос на 51,8% (да 357,6 млн.), імпарт — у 4,6 разу (да 239,2 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 118,4 млн. долараў (за студзень-верасень 2009 года — плюс 183,5 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 10,6% і склаў 17 млрд. 380,8 млн. долараў. Экспарт знізіўся на 7% і склаў 7 млрд. 884,7 млн. долараў, імпарт павялічыўся на 31,1%, да 9 млрд. 496,1 млн. долараў. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 611,4 млн. долараў (за аналагічны леташні перыяд — плюс 1 млрд. 230,3 млн. долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?