Брэнд Pontiac спыніў сваё існаванне праз год пасля рашэння аб яго ліквідацыі пасля банкруцтва General Motors.

За 84 гады марка прайшла тыповы для амерыканскага аўтамабільнага брэнду шлях, засвяціўшыся і ў вытворчасці магутных спартовых машын, і ў «бэдж-інжынірынг».

Амерыканская аўтамабільная марка Pontiac, якая належала карпарацыі General Motors, сышла ў гісторыю. Як паведамляе Bloomberg Businessweek, 31 кастрычніка 2010 паміж аўтавытворцам і дылерамі маркі скончыліся дылерскія кантракты.

Пра рашэнне закрыць брэнд, які праіснаваў у складзе General Motors больш за 80 гадоў, аўтагігант абвясціў у 2009. Акрамя Pontiac, што не вытрымаў змены густаў кіроўцаў і няўдалай карпаратыўнай стратэгіі канцэрна, у выніку банкруцтва General Motors таксама давялося ліквідаваць маркі Saturn і Hummer. Шведскую марку Saab удалося прадаць кампаніі Spyker. У той жа час Ford вырашыў ліквідаваць «прамежкавы» брэнд Mercury, засяродзіўшыся на марках Ford і Lincoln.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?