Указам прэзідэнта Беларусі ад 27 кастрычніка № 547 новым начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прызначаны палкоўнік Віктар Лісоўскі.

Да гэтага ён узначальваў Навукова-даследчы інстытут Узброеных сіл Беларусі.

У новай пасадзе Віктар Лісоўскі змяніў генерал-маёра Мікалая Скобелева. Указам прэзідэнта ад 27 кастрычніка № 546 ён вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па хваробе з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?