02.11.2010 / 18:14

На Брэстчыне 3 і 4 лістапада абвешчаная жалоба па ахвярах «Пінскдрэва» 1

Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

У дні жалоб на ўсёй тэрыторыі вобласці будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Беларусі і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці. 3 і 4 лістапада ўстановы культуры і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі вобласці адменяць забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.

Нагадаем, што ад выбуху на фабрыцы «Пінскдрэва» загінулі 14 чалавек. Яшчэ 6 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў лякарнях, трое з іх — у цяжкім стане.

0
Віталь з Менску / Адказаць
03.11.2010 / 12:11
Што за падзел нацыі? У гэтым кутку сумуюць, а ў гэтым - святкуюць. Маразм нейкі. Трагедыя ў Пінску - трагедыя ўсёй нацыі. Няўжо салідарнасць беларусаў у бядзе - гэта абавязкова небяспека для ўлады? Усё нешта трэба прыхаваць, заціхарыць, прыдушыць, замаляваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру