12 сакавіка 2011 г. у Мінску, на Мінск-Арэне, павінен выступіць знакаміты шведскі гурт Roxette.

Прынамсі інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце дуэта.

Канцэрт у Мінску стане часткай сусветнага турнэ, якое стартуе 1 сакавіка ў Казані (Расія), паведамляецца на сайце.

Дуэт у першай дэкадзе сакавіка выступіць у Самары, Екацярынбургу, Новасібірску.

Арганізацыяй канцэртаў ва Усходняй Еўропе займаюцца група кампаній SAV Entertainment і Рускі Шоу-Цэнтр.

Хто будзе займацца арганізацыяй канцэрта з беларускага боку, пакуль не вядома. У кампаніі «Корпорация развлечений» (КР), якая займалася арганізацыяй канцэрта Джо Кокера і вязуць у Мінск A-ha і Тоні Брэкстан, зазначылі, што пра выступ Roxette пакуль нічога не вядома.

Затое КР ладзіць у сталіцы Беларусі канцэрт Deep Purple (27 сакавіка).

У Allstars, якая ладзіла канцэрт Стынга, заявілі, што пакуль кампанія не займаецца арганізацыяй канцэртаў замежных зорак.

***

Перад канцэртам у Мінску,10 сакавіка Roxette выступіць у Кіеве, а праз два дні пасля канцэрта ў Беларусі, 14 сакавіка, выступіць у Вільні, 16 сакавіка — у Рызе, 18 сакавіка — у Таліне. На гэтым еўрапейскае турнэ скончыцца, і 1 красавіка гурт чакаюць у Мехіка.

Поп-дуэт Roxette вярнуўся да канцэртнай дзейнасці ў верасні 2010 г. пасля васьмігадовага перапынку і ўжо выступіў у Швецыі, Даніі, Нарвегіі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?