У Мінску адкрылася мастацкая выстава, прысвечаная 600-годдзю вялікай бітвы.

Алей, графіка, скульптура, кераміка, фота. Дзясяткі аўтараў — дзясяткі адлюстраванняў адной гістарычнай падзеі.

Геогій Паплаўскі, Гаўрыла Вашчанка, Уладзімір Басалыга, Алесь Мара, Мікола Купава… Дубровенскае поле, князі і каралі ВКЛ, крыжакі ў цяжкіх латах, літоўскія ваяры, сутычкі з ворагамі. Усё гэта адлюстравана ў працах мастакоў.

Выстава стала працягам леташняй, прысвечанай тысячагоддзю назвы «Літва». Цяпер толькі абмежаваная канкрэтнай падзеяй. На жаль, некаторыя творцы ідуць на містыфікацыю. Творы, якія не маюць у сабе ніякага ўвасаблення Грунвальдскай перамогі выдаюць за такія. Іншыя лічаць, што дастаткова правесці бел-чырвона-белую стужку на палатне, каб карціна адразу стала нацыянальным па духу і ўпісалася ў агульны шэраг, адпаведны тэматыцы.

Пакуль асобныя дзеячы і арганізацыі штурхаюць дзяржаву, каб яна ўвекавечвала памяць пра слаўную перамогу, мастакі ствараюць свае помнікі вялікай даце. Часцей гэта праца для сябе, за якую наўрад ці заплаціць Мінкультуры ці іншая дзяржустанова. Гісторыя працягвае стварацца асобнымі людзьмі.

Працуе выстава да 21 лістапада ў Палацы мастацтва.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?