Сёння на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе матч 4-га туру групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ - "Шэрыф" (Ціраспаль), Пачатак гульні ва 20-й.

Нагадаем, што два тыдні таму ў Ціраспалі БАТЭ перамог 1:0. На 8-й адзіны мяч у сустрэчы забіў Сяргей Сасноўскі.

Білеты каштуюць, у залежнасці ад сектара 10 000, 20 000, 30 000 рублёў.

Калі БАТЭ пераможа «Шэрыф», а кіеўскае «Дынама» выйграе ў Кіеве ў AZ, то барысаўскі клуб датэрмінова выйдзе ў плей-оф Лігі Еўропы.

Становішча пасля 3-х тураў: БАТЭ - 7 (2 перамогі, 1 нічыя, 0 паразаў, розніца мячоў: 7-3), Дынама - 4, AZ, Шэрыф - 3.

Калі вы не зможаце сёння наведаць стадыён, то прамая трансляцыя гульні будзе на канале «Лад».

***

Для дастаўкі з Мінска ў Барысаў пасля сканчэння футбольнага матча заўзятараў беларускага клуба сёння, 4 лістапада, чыгунка прызначыла электрацягнік Мінск — Барысаў, паведамляе Звязда

Адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ён будзе 4 лістапада ў 23.01, ісці з прыпынкамі: Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча, Смалявічы, п.п.Зарэчнае, Ч. Знамя, п.п. Жодзіна-Паўднёвы, Жодзіна, п.п. Печынскі.

Прыбудзе на станцыю Барысаў электрацягнік ў 0.19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?