На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 лістапада еўра ўстанавіў чарговы рэкорд. Гэтым разам падаражаў на 3,32 рубля і цяпер яго курс на выхадныя складае 4 291,72.

Такім чынам адзіная еўрапейская валюта ўстанавіла новы рэкорд. Папярэдні быў устаноўлены ўчора, калі еўра падаражаў адразу на 48,92 рубля.

А з пачатку тыдня афіцыйны курс еўра вырас на 119 рублёў

(на 1 лістапада курс быў устаноўлены на ўзроўні – 4 172.64 рубля).

Найніжэйшае значэнне еўра ў гэтым годзе было 8 чэрвеня - 3 599,01 рубля за адзінку еўрапейскай валюты. Г.зн. за пяць месяцаў еўра вырас амаль на 700 рублёў.

У абменніках курс продажу насельніцтву сёння дасягнуў 4 380 рублёў.

Даляр трэці дзень запар застаўся на ўзроўні 3 020 рублёў, курс расійскага рубля таксама не змяніўся (98.14)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?