06.11.2010 / 15:37

Дзесяць спосабаў раз'юшыць мужчыну 10

Іх варта ведаць нават калі жанчына гэтага зусім не хоча.

Чаго не павінна рабіць жанчына, каб не ператвараць адносіны з кахання ў нянавісць?
Парады перш за ўсё тычацца пар, якія жывуць разам у грамадзянскім або афіцыйным шлюбе.

1. Хопіць чытаць без усякай на тое прычыны электронную пошту мужчыны часцей, чым гэта робіць ён сам. Хопіць «маніторыць» смскі, тэлефонныя выклікі і запісную кніжку. Безумоўна, калі мужчына дае падставу для рэўнасці (мае зносіны са сваімі былымі, без канца круціць шыяй ў мэтах сузірання навакольных міні-спадніц), то пару разоў гэта варта зрабіць.

Але не ўсе мужчыны такія і нармальнага, які не губляе час на паходы «налева», падобныя пастаянныя «даследаванні» проста раз’юшваюць. У любога чалавека павінен быць свой зацішны куток. Гэта дае яму пачуццё камфорту. Калі ў яго адбіраюць гэты апошні куток, то ён, у рэшце рэшт, нават пры ўсёй нерашучасці пазбаўляецца ад прычыны дыскамфорту.

2. Не трэба тэлефанаваць кожныя паўгадзіны з патрабаваннем «Раскажы мне што-небудзь, пазабаўляй мяне». Не рабіце з яго звера — падчас працы гэта рэальна вельмі моцна выводзіць з раўнавагі. Аналагічна выводзяць з сябе наступныя пытанні: «А чаму ты так доўга едзеш?» Навошта пытацца, калі варыянты адказу відавочныя: «Стаю ў корку», «Не паспяваю з працай», «Кола прабіта», «Я яшчэ заняты і не выехаў». Альбо «А куды ты цяпер едзеш?» Пытанне, якое любімыя жанчыны задаюць па тэлефоне ў 8–9 раніцы.

4. Калі вы жывяце ў грамадзянскім шлюбе ці ўжо абмяняліся пярсцёнкамі, не трэба ніколі лезці да мужчыны ў кашалёк і тым больш патрабаваць каб «усе грошы павінны быць у жанчыны».

5. І ўжо зусім памылкова шукаць «заначку» у гаражы або ў сейфе.

6. Наконт сейфа — асобная гутарка. Гэта табу. Забароненая зона. Як знак «цэгла» на дарозе. Прычым «цэгла» у сто разоў большая, чым электронная пошта, «мабільнік», камп’ютар, а таксама «аська» разам узятыя.

Гэта месца для захоўвання зарэгістраванай зброі, яго свабодных фінансавых сродкаў, яго дакументаў, у якія сунуць нос абсалютна не абавязкова, а таксама (зрэдку) фатаграфій, лістоў і іншага ад былых каханняў вашага мужчыны.

7. Не варта думаць, што жанчына разумнейшая за мужчыну, тым больш ва ўсім. І ніколі ні пры якіх абставінах не варта камандаваць мужчынам. Ён здольны вытрымаць тыдзень, месяц, год, але калі мужчына збунтуецца — вам ужо дакладна не быць разам.

8. Калі жанчына ўпарта лічыць, што мае рацыю, не варта пачынаць істэрыку. А калі ўсё ж яна пачалася і не дапамагло — не трэба кідацца ў плач і рыданні. Гэтым хітрыкам шмат стагоддзяў і ў XXI-ым яны ўжо не працуюць. У лепшым выпадку можна пачуць фразу «Са мной такое не пракатвае, родная, не на таго нарвалася».

Ісціна нараджаецца ў спрэчцы. Але ў спакойнай, памяркоўнай спрэчцы. Галашэнне, крыкі і слёзы прыводзяць звычайна да адказу «у мяне сабака таксама ўмее выць».

9. Цешча чалавек, несумненна, паважаны ў вачах мужчыны, асабліва з тых часоў, калі жанчына пасля першай сваркі ўцякла да мамы, а потым вярнулася разам з ёй «на гарбату» і яны ўдваіх выпрасавалі яму мазгі. Трэба зрабіць так, каб мужчына з цешчай размаўлялі, па магчымасці, радзей — гэтым можна зрабіць яму вялізны падарунак.

10. Калі ў звычкі жанчыны ўваходзіць рэгулярны даклад пра ўсё, што адбываецца паміж ёй і мужчынам сваім сяброўкам, то варта вызваліць яго вушы ад гэтых званкоў. Трэба рабіць гэта не пры ім, калі няма жадання свайго «зайчыка» ператварыць у льва.

0
Шведзюк / Адказаць
06.11.2010 / 17:26
Нават не нагадвайце. Найлепшы мужчына - гэта самотны мужчына. Самотны воўк. Як узгадаю свае "стасункі" ці паслухаю / паназірую знаёмых - уздрыгваю. Ужо паўгады ў адзіноце - і шчаслівы. Ніхто цялят у вышы не ўводзіць, не абмяжоўвае свабоды. Жывеш гэтак, як хочаш толькі ты. Усё-ткі ў гэтым плане мне падабаецца становішча жанчыны ў мусульманскіх краінах. Дзеля чаго цярпець усе вышэй агаданыя і шмат якія іншыя пункты? Яно таго не варта ні пад якім совусам. Бррр...
0
aniol13 / Адказаць
06.11.2010 / 17:31
9 спосабаў. 3 ці прапусьцілі
0
ofa / Адказаць
06.11.2010 / 20:42
to aniol13 Артыкул пісаў мужчына. Тыкаць на яго дробныя памылкі кшталту абдруку - той самы дзясяты (трэці) спосаб раз'юшыць :) to Шведзюк Шукайце - і знойдзеце )
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру