Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей моцныя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, ноччу па поўдні месцамі парывы да 15–20 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С,

днём плюс 5–10°С, па поўдні да плюс 12°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 7 лістапада ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у паўночных раёнах магчымы мокры снег, слабы галалёд. Вецер ноччу заходняй чвэрці, днём пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да 0 — мінус 4°С,

днём ад плюс 2°С па поўначы да плюс 9°С па поўдні краіны.

8 лістапада ноччу і раніцай у цэнтральных і паўднёвых раёнах ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд; днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4°С па поўначы да плюс 5°С па поўдні Беларусі,

днём плюс 2–9°С, па поўдні плюс 10–12°С.

У Мінску ў суботу, 6 лістапада, воблачна. Часам дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–6°С,

днём плюс 6–8°С.

7 лістапада ў сталіцы воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу заходняй чвэрці, днём пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С,

днём плюс 3–5°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?