Сёньня адбылося паседжаньне вышэйшае камісіі Сьветлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага тэхнікуму, на якім кіраўніцтвам гэтае сярэдняе навучальнае ўстановы было прынятае рашэньне аб выдаленьні актывіста сьветлагорскага «Маладога фронту» Гумінскага Сержука.

Афіцыйнымі падставамі для выдаленьня сталі нібыта парушэньні правілаў індустрыяльнага тэхнікуму й "шматлікія пропускі заняткаў", якія ніводзін зь сяброў тых, хто прымаў рашэньне аб выдаленьні хлопца, пацьвердзіць так і ня здолеў. Як паведаміў сам Сяржук, камісія прыняла рашэньне аб выдаленьні, і засталося толькі, каб яго падпісаў дырэктар гэтае сярэдняе навучальнае ўстановы, які ў бліжэйшыя дні мусіць прыйсьці са свайго адпачынку. Маладафронтавец ня мае аніякіх спадзяваньняў на тое, што дырэктар тэхнікуму адмовіцца падпісаць загад камісіі, бо ён яшчэ на пачатку восені гэтага году пагражаў моладзеваму актывісту «шматлікімі праблемамі» за яго палітычную дзейнасьць, аб якой у дырэктара гэтае сярэдняе навучальнае ўстановы былі нібыта доказы («фатаздымкі, на якіх Сяржук прысутнічае на акцыях беларускае апазыцыі»).

Рэжым ізноў пацьвярджае той факт, што страшэнна баіцца незалежнае беларускае моладзі й чарговы раз набліжае прысуд, які вынясе яму ў хуткім часе беларускі народ.

«Малады фронт» заклікае вышэйшае кіраўніцтва сьветлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага тэхнікуму спыніць рэпрэсіі супраць моладзевага актывіста і яшчэ раз нагадвае кожнаму, хто ўдзельнічаў у прыняцьці рашэньня аб выдаленьні маладафронтаўца аб тым, што яны будуць несьці адказнасьць за свае незаконныя дзеяньні перад беларускім народам, за тое, што на іхны одум яны маюць права вырашаць лёс маладога чалавека, які не баіцца ўзяць на сябе адказнасьць за будучыню сваёй краіны і свайго народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?