З 15 прапановаў па паляпшэнні выбарчага заканадаўства, якія ўнесла кампанія «За справядлівыя выбары», Цэнтрвыбаркам задаволіў толькі палову адной прапановы.

Зафіксавана, што назіральнікі могуць назіраць за падлікам бюлетэняў «ва ўмовах, якія дазваляюць бачыць агляднасьць падліку галасоў».

Усе іншыя прапановы кампаніі «За справядлівыя выбары» былі на розных падставах адхіленыя.

Таксама прынятая адна прапанова ад БХК.

Цяпер рэспубліканскай арганізацыі дазваляецца накіроўваць сваіх назіральнікаў на камісіі любога ўзроўню, незалежна ад таго, ці мае гэтая арганізацыя ў адпаведным рэгіёне свае зарэгістраваныя структуры.

Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» сказаў: адзіны плюс, што нарэшце ЦВК публічна разгледзеў гэтае пытанне. Але рашэнні ЦВК паказваюць, што «нічога змяняць яна не хоча».

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў адзначыў, выступаючы на пасяджэнні, што «ЦВК сёння зрабіў яшчэ адзін вялікі крок для непрызнання вынікаў гэтых выбараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?