Аляксандр Лукашэнка не лічыць сябе дыктатарам. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю журналістам польскіх СМІ 4 лістапада.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, слова «дыктатар» яго «не закранае», і калі ён чуе ў дачыненні да сябе гэта азначэнне, то ператварае яго ў жарт.

У Беларусі, як заявіў, сілы бяспекі ніколі не прымянялі газ і вадамёты падчас апазіцыйных дэманстрацый.

«Мы рэагавалі сурова, але не жорстка», — цытуе Лукашэнку Польскае радыё.

Кіраўнік беларускай дзяржавы сцвярджае, што падчас дэманстрацый 20 чалавек правакуюць міліцыю, а затым тэлебачанне стварае адпаведны малюначак.

«Разумны чалавек ніколі не назаве Беларусь краінай дыктатуры, а Лукашэнку — дыктатарам», — мяркуе Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?