Былы начальнік Упраўлення ўнутраных справаў Гродзенскай вобласці генерал Генадзь Хацько сам з’явіўся ў Гродзенскую пракуратуру.

Знік Хацько яшчэ зімой, незадоўга да гэтага супраць яго была заведзеная крымінальная справа. Яго абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 424 частка 3 («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі»).

Заяву пра знікненне зрабілі родныя міліцыянты. Хадзілі самыя розныя чуткі пра месца знаходжання Хацько.

Як выявілася, хаваўся ён у Расіі.

Генерал прызнаўся, што злоўжываў уладай пры будаўніцтве катэджа,

а цяпер гатовы пакрыць грашыма нанесеную шкоду. Пракурор нават не выдаў ордэру на арышт, а абмежаваўся хатнім арыштам.

У Хацько была вялізная ўлада ў Гродна. Гэта быў адзін з найбольш уплывовых людзей горада. Пагарэў жа ён на будаўніцтве катэджа ў Лідскім раёне.

У той час гэта быў не адзіны арышт у Гродне. Напрыклад, за кратамі апынуўся былы старшыня Гродзенскага аблсавета Аркадзь Карпуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?