06.11.2010 / 13:53

З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў 16

Аднак у БДУ мяркуюць, што праблемы з «уцечкаю мазгоў» у Беларусі не існуе.

З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў, аднак у БДУ мяркуюць, што праблемы з «уцечкаю мазгоў» у Беларусі не існуе.«Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў», — такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення міжнародных сувязяў БДУ Уладзімір Ціханаў. На ягоную думку, у Беларусі праблема эміграцыі людзей з навуковымі ступенямі ў цэлым падобная да той жа праблемы ў Германіі і надзвычайнай небяспекі для навуковага фонду краіны не ўяўляе.

З ім не пагаджаецца навуковая супрацоўніца Фізіка-тэхнічнага інстытуту Нацыянальнай акадэміі навук Ірына Мурашова:

«Сёння аспіранцкая стыпендыя ў Беларусі складае 600 тысяч рублёў, то бок у 3–4 разы менш, чым у Еўропе.
Для таго, каб правесці даследаванне, маладыя навукоўцы могуць гадамі чакаць абсталявання. І калі яны адпраўляюцца на стажыроўкі ў Германію ці Іспанію, яны выдатна разумеюць, што там у іх больш магчымасцяў. Два гады таму я скочыла ўніверсітэт. Большасць маіх аднагрупнікаў адпрацавала размеркаванне і з’ехала хто ў Швейцарыю, хто ў Канаду, хто ў Польшчу. На карысць Беларусі яны больш ніколі не будуць працаваць».

Як паведаміў кіраўнік Цэнтру маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі Міхаіл Арцюхін,

з Беларусі штогод эмігруюць і застаюцца за мяжой у сярэднім каля 70 навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, у тым ліку 5–6 дактароў навук і 25 кандыдатаў навук.

0
Шведзюк / Адказаць
06.11.2010 / 14:32
Калгаснікі павінны застацца ў самоце, каб зразумець сваю паўнюткую нікчэмнасць. А потым ласкава запрасіць адмарозкаў разам з урадам БНР адбудоўваць ім краіну. За еўрапейскага памеру ўзнагароду, канечне, і гарантыі недатыкальнасці прыватнай уласнасці.
0
Віталь з Менску / Адказаць
07.11.2010 / 00:27
Навошта нам тыя навукоўцы? лукашэнка вунь як махне дрынам, дык адразу ўсе паказчыкі ідуць угору :) Ды якая ад іх карысць хакеістам?
0
Vitali aus Frankfurt / Адказаць
07.11.2010 / 13:53
А я ў Германію з аспірантуры збёг і зараз пішу не якую там \"кандыдацкую\", а нармалёвую доктарскую ў рамках вялікага навуковага праекта. Калі я быў у Бел., на факультэце мне казалі: \"Шукай сабе сам працу, бо ты тут нікому не здаўся\". І гэта не гледзячы на тое, што ў меня кантракт быў. Успамінаю свае годы ў БДУ і думаю аб тым, што былі добрыя выкладчыкі - некаторые памерлі, некаторых прыжала КДБ, некаторыя знайшлі сабе лепшую долю за мяжой. Дзякуй богу, што усё абышлося, і я не стаў навукоўцам ў Сінявокай. Як падумаю аб тым, што трэба было б маць справы з тымі людзьмі, з якімі я б не пайшой \"па вялікаму\" на адным полі, атрымліваць 500 тыс. бел. паперак, думаць аб тым дзе жыць і як харчавацца, дзе браць навуковую літаратуру і г.д., дык жудасна становіцца. А так, прасынаюся кожны ранак і радуюся жыццю ... :)
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру