Лёс залатых медалёў 20-га чэмпіянату Беларусі па футболе не вырашыцца 8 лістапада ў матчы БАТЭ — «Дынама» Мінск,

а ўсё таму, што

сёння салігорскі «Шахцёр» выйграў у гасцях у «Мінска» з лікам 2:1 і захаваў інтрыгу чэмпіянату мінімум да перадапошняга туру.

Прычым салігорскі клуб сёння

як мінімум гарантаваў сабе сярэбраныя медалі першынства.

«Партызан» прайграў на сваім полі «Віцебску» — 0:1 і значна пагоршыў нават тэарэтычныя шанцы застацца ў вышэйшай лізе.

Іншыя вынікі суботы: Нафтан — Дняпро — 1:2, Нёман — Белшына — 2:0, Дынама Брэст — Тарпеда — 3:1.

У панядзелак у Барысаве згуляюць БАТЭ і мінскае «Дынама».

І першай, і другой камандам патрэбныя перамогі: БАТЭ — каб не адкладаць пытанне пра сёмае ў сваёй гісторыі чэмпіёнства на апошні тур, «Дынама» — каб трапіць на п’едэстал і, адпаведна, у еўракубкі.

Пасля 31 туру: БАТЭ — 66 (30 гульняў), Шахцёр — 63, Мінск — 54, Дынама Мінск — 53 (30 гульняў), Белшына — 45, Нафтан — 43, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 25, Тарпеда — 22, Партызан — 19.

Да канца чэмпіянату засталіся два туры.

13 лістапада «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам», а БАТЭ ў Бабруйску — з «Белшынай».

21 лістапада БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць у апошнім туры паміж сабой у Барысаве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?