07.11.2010 / 16:19

У Жодзіне ў Кастусёва і Статкевіча — праблемы 8

Жодзінская гарадская выбарчая камісія на пасяджэнні 7 лістапада прызнала несапраўднымі подпісы,
сабраныя ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і старшыні аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

Пра гэта паведаміў член камісіі, прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Валчанін.

«У падпісных лістах, здадзеных ініцыятыўнымі групамі Кастусёва і Статкевіча,

было вельмі шмат памылак. У іх былі ўключаныя людзі, якія не пражываюць у горадзе»,
 — сказаў Валчанін.

Паводле яго слоў, несапраўднымі было прызнана каля 400 подпісаў у падтрымку Статкевіча і прыкладна 200 — Кастусёва. «Ініцыятыўныя групы іншых прэтэндэнтаў папрацавалі больш добрасумленна. Іх подпісы прызнаныя сапраўднымі», — паведаміў Валчанін.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

0
alx / Адказаць
07.11.2010 / 19:13
Дык у чым праблема? Несапраўдныя подпісы ёсьць практычна па ўсіх раёнах і ва ўсіх. Ці яны перавысілі мяжу ў Жодзіне? Тады чаму ня пішыце, колькі здадзеных подпісаў могуць прызнаць несапраўднымі цалкам?
0
для alx / Адказаць
07.11.2010 / 20:37
Спадар alx, з пададзенай інфармацыі дастаткова зразумела, што па выніках праверкі былі прызнаныя несапраўднымі ўсе подпісы, пададзеныя групамі Статкевіча і Кастусёва. А колькі ў іх складзе было праверана - цікавіць мабыць толькі спецыялістаў ды назіральнікаў.
0
Пытанне / Адказаць
07.11.2010 / 20:41
Валчанін, а лукашэнкавы подпісы прызнаныя сапраўднымі?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру