У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Данама» атрымала другую перамогу запар, абыграўшы у гасцях чэхаўскі «Віцязь» па булітах — 5:4 (1:1, 1:2, 2:1, 0:0, буліты — 2:1). Яшчэ на 54-й хвіліне госці саступалі 2:4.

Шайбы закінулі:

у гасцей — Андрэй Міхалёў (3.34, у большасці, пас — Давід Пятрашак), Давід Пятрашак (20.43, у большасці, асістэнты — Аляксандр Кулакоў, Джэф Плат), Сяргей Дзямагін (53.46, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Хану-Пека Пікарайнен), Дзмітрый Мялешка (58.22, асістэнты — Томаш Мойжыш, Сяргей Варламаў).

у гаспадароў — Крыс Сайман (19.28, асістэнты — Аляксей Кознеў, Данііл Маркаў; 27.09, пас — Яўген Яроменка), Джошуа Гратан (26.07, у большасці, пас — Віктар Баброў), Георгій Белавусаў (52.35).

Буліты — 0:1 (Крыс Сайман), 1:1 (Дзмітрый Мялешка), 1:1 (Георгій Белавусаў — варатар), 2:1 (Джэф Плат), 2:1 (Вадзім Берднікаў).

Пасля 25 матчаў «Дынама» з 40 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі і дзясятае ў агульнай табліцы,
атрымаўшы 10 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 2 па булітах і пацярпеўшы 9 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 1 па булітах, закінуўшы 76 і прапусціўшы 69 шайб.

Галявая статыстыка гульцоў: Максім Спірыдонаў — 20 (10+10), Джэф Плат — 17 (9+8), Канстанцін Глазачоў — 17 (6+11), Ёзеф Штумпел — 17 (5+12), Сяргей Дзямагін — 15 (12+3), Петэр Падградскі — 12 (4+8), Давід Пятрашак — 12 (2+10), Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка — па 10 (5+5), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Андрэй Антонаў — 8 (0+8), Андрэй Міхалёў — 7 (5+2), Андрэй Стась — 7 (3+4), Сяргей Варламаў — 7 (2+5), Томаш Мойжыш — 6 (1+5), Віктар Касцючонак — 6 (0+6), Дзмітрый Корабаў — 3 (1+2), Джордан Хенры, Сяргей Шэлег — па 2 (1+1), Хану-Пека Пікарайнен — 2 (0+2).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:

17 лістапада — з «Трактарам», 19-га — з «Салаватам Юлаевым», 21-га — з магнітагорскім «Металургам», 23-га — з «Атлантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?