Уласны самалёт знакамітага сербскага кінарэжысёра Эміра Кустурыцы прызямліцца ў мінскім аэрапорце 9 лістапада. Першапачаткова прыезд Кустурыцы быў запланаваны на 8 лістапада,

паведамілі арганізатары Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад-2010», у якім знакаміты кінематаграфіст прыме ўдзел. 17-ы кінафестываль «Лістапад» праходзіць у Мінску з 5 па 12 лістапада.

Эмір Кустурыца прыляціць у беларускую сталіцу з сынам, дачкой і менеджарам. Кіраваць самалётам зоркі будзе яго асабісты пілот. Сустрэне кінарэжысёра дэлегацыя, у ліку якой — прадстаўнікі кінафестывалю, міністэрства культуры Беларусі.

Плануецца, што ў Мінску кінарэжысёр будзе да 11 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?