Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

паведамў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Руслан Шайкін.

Паводле яго слоў, у пачатку кастрычніка мёртвая птушка з кальцом Маскоўскага цэнтра кальцавання была знойдзена недалёка ад Смалявічаў (Мінская вобласць) мясцовым жыхаром Віталем Сахвонам. Ён перадаў інфармацыю ў Беларускі цэнтр кальцавання птушак і зрабіў відэаздымку знаходкі. Гэта з большай ступенню верагоднасці дазваляе сцвярджаць, што від будзе ўнесены ў афіцыйны спіс беларускіх птушак на чарговым пасяджэнні Беларускай арніта-фаўністычнай камісіі, сказаў Шайкін.

Ён зазначыў, што

паўночная олуша — распаўсюджаная ў Паўночнай Атлантыцы марская птушка, якая па знешнім выглядзе нагадвае баклана.

Маладыя асобіны маюць цёмна-бурую афарбоўку, дарослыя — амаль чыста белую, на пясочнай галаве чорная маска. Птушка харчуецца рыбай і вылучаецца своеасабліавай манерай палявання. З вялікай вышыні яна нырае на глыбіню да некалькіх метраў, дзе палюе на буйную тлустую рыбу, недаступную для іншых марскіх птушак.

Знаходжанне новай птушкі на тэрыторыі Беларусі спачатку выклікала «буру абмеркаванняў» сярод арнітолагаў, многія з якіх не верылі, што паўночная олуша можа заляцець у краіну, сказаў Шайкін. Аднак зараз верагоднасць вызначэння віду не выклікае сумненняў.

Як мяркуе спецыяліст, птушка магла прыляцець у Беларусь з поўначы Расіі, выконваючы «разведку тэрыторыі».

Усяго, паводле слоў Шайкіна, у Беларусі налічваецца 317 відаў птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?