У інтэрв’ю польскім СМІ кіраўнік Беларусі згадаў пра кантакты з апазіцыяй падчас і пасля выбараў 1994 г.

«Я ва ўладу прыйшоў з апазіцыі. З тым жа Зянонам Пазняком, з тым жа Шушкевічам у дэмакратычным клубе былі.

Мы заўсёды знаходзілі супольную мову і паважалі адзін аднога. Але на першых прэзідэнцкіх выбарах нашыя шляхі разышліся».

Паводле Лукашэнкі, выбары 1994 г. былі фальсіфікаваныя: «Я перамог у першым туры. Яны ў мяне аднялі 5–6%, і я з вялікаю перавагаю, але выйшаў у другі тур з прадстаўніком улады».

Кіраўнік Беларусі запэўнівае, што некаторыя прадстаўнікі апазіцыі пасля першых выбараў звярнуліся да яго з прапановамі аб супрацы, аднак адышлі, не задаволеныя «раздаваннем партфеляў». Сённяшні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паводле Лукашэнкі, спадзяваўся на пасаду міністра замежных справаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?