Міліцыя пасля праверкі распачала крымінальную справу ў дачыненні да невядомага, які пашкодзіў крыжы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Справа заведзена паводле ч.1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса, паведамляе БЕЛТА.

Пакаранне паводле гэтага артыкула - грамадскія работы ці штраф, або выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

У Міністэрстве ўнутраных спраў звяртаюць увагу на тое,

што ўсе 38 паваленых крыжоў былі выкладзеныя па перыметры ляснога масіву.
Прычым усе - у адным напрамку, у бок лесу".

Нагадаем, што ў суботу 6 лістапада стала вядома, што ва ўрочышчы, дзе праводзіліся сталінскія расстрэлы, былі паваленыя 38 крыжоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?